«Зима 2025»

Азначэнне, яго граматычнае значэнне

Мэты:

  • Спрыяць узнаўленню і паглюбленню ведаў вучняў пра азначэнне як даданы член сказа;
  • Выпрацоўваць уменні знаходзіць азначэнне ў сказе, вызначаць члены сказа, да якіх азначэнні адносяцца, называць від подпарадкавальнай сувязі, сродкі выражэння.
  • Вучыць вучняў здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку.
  • Фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў.
Олимпиады: Дошкольникам "Мы уже большие и хотим всё знать"

Содержимое разработки

8 клас

Азначэнне, яго граматычнае значэнне


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Алена Уладзіміраўна Жылянкова



Мэты:

  • Спрыяць узнаўленню і паглюбленню ведаў вучняў пра азначэнне як даданы член сказа;

  • Выпрацоўваць уменні знаходзіць азначэнне ў сказе, вызначаць члены сказа, да якіх азначэнні адносяцца, называць від подпарадкавальнай сувязі, сродкі выражэння.

  • Вучыць вучняў здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку.

  • Фарміраваць нацыянальную свядомасць вучняў.

Форма: лінгвістычная майстэрня.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, малюнкі.


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Арфаграфічная хвілінка

(вучні за дошкай)

Правапіс не з дзеясловамі, дзеепрыметнікамі і дзеепрыслоўямі

Сачыненне не напісана (кароткі дзеепрым), недабудаваны дом (не мае прысабе залежных слоў), не адчуваў радасці (дзеяслоў), непакоячыся пра сына (дзеепрыслоўе без не не ўжываецца), ненавідзець ворага (-//-), не чакаў дапамогі (дзеяслоў), незакончаная аповесць(дзеепрыметнік не мае залежных слоў), не закончанае, а толькі пачатае сачыненне (супрацьпастаўленне)


Тлумачэнне


  1. Праверка дамашняга задання (тэст)

Працягніце выказванне

  1. Даданыя члены сказа…(паясняюць, удакладняюць галоўныя або іншыя члены сказа)

  2. Па сваім граматычным значэнні яны падзяляюцца на…(дапаўненні, азначэнні, акалічнасці)

  3. Просты сказ, у якім акрамя граматычнай асновы прысутнічаюць даданыя члены сказа называецца...(развітым)


  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

Загадзя падрыхтаваны вычань чытае верш Авер’яна Дзеружынскага.

Ёсць такі народ працавіты,

Вельмі шчыры

І самавіты –

Беларусы.

Ёсць такі

Народ памяркоўны

І прыветлівы,

І тактоўны -

Беларусы.

Ёсць такі

Народ гераічны,

А на выгляд

Сціплы і звычны

Беларусы.

Ёсць такі

Народ неўміручы,

Неадольны,

Вечна жывучы

Беларусы.


  • Што ўслаўляе паэт у вершы? (найлепшыя рысы беларускага нацыянальнага характару)

  • Пры дапамозе якіх моўных сродкаў аўтар гэтага дасягае? (пры дапамозе азначэнняў)называюць іх


  1. Актуалізацыя ведаў

  • Успомніце, які член сказа называецца азначэннем?

(азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні Які? Чый?)Тут Паўлік упершыню ўбачыў сапраўдную зіму.

  • Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца …(назоўнікам і залежыць ад яго)Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы.

  • У залежнасці ад спосабу выражэння азначэнні падзяляюцца на …(дапасаваныя і недапасаваныя)

  • Назавіце нумар сказа, у якім выдзеленыя азначэнні з’яўляюцца дапасаванымі?

А) У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля вясковых хат.

Б) Кроплі дажджу блішчалі на пажоўклай траве.

В) Па дарозе дадому сябры любаваліся мясцовымі краявідамі.

- Назавіце нумар сказа, у якім выдзеленыя азначэнні з’яўляюцца недапасаванымі?

А)Круглы твар яго ззяў радасцю.

Б)Гэта край раскрытых душ і дзвярэй.

В)Другую ноч байцы не спалі.


  1. Вусная праца з тэкстам(тэкст на картках і на экране)


2016 год багаты на юбілейныя падзеі культурнага жыцця нашай краіны: 25 гадоў фестывалю "Славянскі базар", 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Таму 2016 год быў аб’яўлены Годам Культуры. Я хачу спыніцца на ансамблі, які сапраўды з’яўляецца візітнай карткай нашай краіны. Гэта Ансамбль “Песняры”. Да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага музыканта Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна Міністэрствам культуры Беларусі быў падрыхтаваны маштабны план мерапрыемстваў на 2016 год.

Цудоўны артыст, Уладзімір Георгіевіч Мулявін прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце. Разам з "Песнярамі" ён пабываў у розных краінах, дзе мастацтва выдатнага кампазітара і выканаўцы прымалі з захапленнем. Але самымі жаданымі і ўдзячнымі слухачамі для Уладзіміра Мулявіна заўсёды былі землякі-беларусы. Вашай увазе прапануецца песня “Слуцкія ткачыхі” на словы Максіма Багдановіча ў выкананні ансамбля “Песняры”. Увага на экран.


Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

І цягам доўгія часіны,

Дзявочыя забыўшы сны,

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі,

Сінеюць міла васількі,

Халодным срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.



  • Прачытайце тэкст;

  • Знайдзіце ў сказах азначэнні;

  • Дапасаваныя ці недапасаваныя?

  • Якая іх роля ў тэксце?



Фізкультхвілінка

Фізкультхфілінку мы чакаем,

Угору рукі падымаем.

Мы прысядзем, мы ўстанем

І да сонейка дастанем.

Па падлозе – па дарожцы

На адной паскачам ножцы.

А калі пакружымся,

Станем мы, як ружачкі.

З шчочкамі румянымі,

Як грыбкі- крамянымі.

Добра разам весяліцца,

А цяпер- хутчэй вучыцца.


  1. Праца з падручнікам

Практыкаванне 134 па варыянтах (1В1-3, 2В4-6)


  1. Заданні па ўзроўням (карткі і на дошцы)


На кожным стале камплект картак з рознаўзроўневымі заданнямі. Кожны вучань выбірае сабе заданне.


Картка 1 (1-ы узровень)

Спішыце тэкст, падкрэсліце азначэнні.

Многа паездзіўшы па рэспубліцы, я асмелюся назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча мяккія, склад здаецца на першы позірк далікатны, але гэтая далікатнасць падманвае... Там, дзе другі апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай у старыя часы чалавек проста не выжыў бы сярод дрымучых лясоў і неабсяжных балот.


Карта 2 (2-гі ўзровень)

Спішыце тэкст. Падкрэсліце азначэнні. Дапасаваныя азначэнні пазначце літарай д, недапасаваныя - літарай н.

Пры гэтым, бацькавым, полымі пралі кужаль, трасцілі ніткі, вязалі, чыталі, расказвалі суровую праўду і вясёлыя здарэнні, гісторыі, казкі. Пры ім расказвалі ўсё чысценька пра таго, хто з вёскі натварыў нечага, пра людзей суседніх вёсак. Расказвалася – нібы гэта была школа чалавечнасці, пашаны, любові і ўмення ў працы дакладна сказаць, хораша паспяваць, пастарацца рабіць так, як рабілі самыя ўмелыя, дасціпныя, кемлівыя.


Карта 3 (3-і ўзровень)

Спішыце тэкст, падкрэсліце азначэнні, замяніце вылучаныя дапасаваныя азначэнні недапасаванымі.

У гісторыю духоўнай беларускай культуры Іван Насовіч увайшоў як першы буйны фалькларыст і лексікограф. Яго дзейнасць можна назваць з’яваю фенаменальнаю.

Сапраўды, І. Насовіч мала вучыўся, яму не давялося слухаць спецыяльных навуковых курсаў у масцітых пецярбургскіх ці маскоўскіх прафесароў, але дзякуючы нястомнай працы ён стаў высокаадукаваным чалавекам свайго часу.


  1. Работа каля дошкі

Запішыце сказы на дошцы, падкрэсліце граматычную аснову, вызначце від азначэння.

        1. Люблю народ я беларускі, хаціны ў зелені садоў, залочаныя збожжам нівы і несціханы шум лясоў.

        2. Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада, блішчыць гранітнай чырванню абеліск на магіле воінаў.

        3. Палёт Мінск – Масква праходзіў на вышыні шэсць кіламетраў.

        4. Першае пажоўклае лісце ападала з ліпавых прысад.

  1. Развіцце звязнага маўлення вучняў

Складзіце невялікае выказванне на тэму “Першы месяц зімы”, выкарыскоўваючы ў сказах дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.



  1. Рэфлексія.

“Ланцужок пажаданняў”


  1. Каменціраванне адзнак

  2. Дамашняе заданне:

  1. Узровень. Практыкаванне 136

  2. Узровень. Успомніць і запісаць 10 прыказак, у якіх ужыты азначэнні. Азначэнні падкрэсліць.

  3. Узровень Напісаць сачыненне – мініяцюру “Казкі зімовага лесу” (з ужываннем дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, якія трэба падкрэсліць).


6


Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее