Канспект занятку па адукацыйнай вобласці
«Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» у сярэдняй групе
Яўташук Жанна Іванаўна,
выхавацель дашкольнай адукацыі
другой кваліфікацыйнай катэгорыі
Дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад №7 г.Ашмяны»
Тэма: “Падарожжа па беларускай народнай казцы “Пшанічны каласок”
Задачы:
- развіваць фанематычнае ўспрыманне, артыкуляцыйны і галасавы апарат, маўленчае дыханне, уменне карыстацца інтанацыйнымі сродкамі выразнасці, моўную творчасць дзяцей;
- фарміраваць уменне прымаць удзел у калектыўнай размове, падтрымліваць агульную гутарку: гаварыць па чарзе, не перабіваючы суразмоўцу; уступаць у зносіны пры абмеркаванні знаёмай казкі; самастойна выкарыстоўваць сродкі інтанацыйнай выразнасці; фарміраваць уменні падбіраць розныя словы і іх формы для абазначэння аднаго і таго ж аб’екта (курачка, курка); развіваць уменні словаўтварэння назоўнікаў з дапамогай суфіксаў (у курыцы – кураняты, у гуся – гусяняты, у індыка – індычаняты); адрозніваць словы ў адзіночным і множным ліку;
- выхоўваць добразычлівыя адносіны адзін да аднаго, цікавасць да беларускай народнай творчасці.
Матэр’ял і абсталяванне: ілюстрацыя да казкі “Пшанічны каласок”, аўдыёзапіс урыўка казкі “Пшанічны каласок”; малюнкі курыцы з куранятамі, індычкі з індычанятамі, гусыні з гусянятамі, індыка, гусака; какошнікі індыка Балбатуна, гусака Шыпуна; аўдыёзапіс “Гукі птушыннага двара”; какошнік пеўніка; нарэзанныя на кожнае дзіця малюнкі-пазлы герояў казкі “Пшанічны каласок”.
Ход занятку:
Дзеці ўваходзяць у групу і становяцца паўкругам каля выхавацеля.
Выхавацель (В.) Добрай раніцы, дзеці! Сёння я хачу запрасіць вас у падарожжа па казцы. Але вы павінны адгадаць, у якую казку мы з вамі адправімся. Давайце паслухаем:
Аўдыёзапіс казкі “Пшанічны каласок”
В. Што гэта за казка?
Дзеці (Дз.) “Пшанічны каласок”
В. А давайце з вамі ўспомнім, як звалі герояў казкі і чаму іх так звалі?Каго называлі Сакатушкай?
Дз. Курачку.
В. Чаму яе так назвалі?
Дз. Бо яна сакатала, куранят падзывала.
В. Як яна Сакатала?
Дз. Ко-ко-ко
В. Давайце ператворымся ў курачак і пасакочым. Калі ласка, Дзіма.
Дзіма Ко-ко-ко.
В.: Калі ласка, Максім.
Максім Ко-ко-ко.
В. Каго называлі Шыпуном?
Дз. Гусака.
В. Чаму яго так называлі?
Дз. Бо ён шыпеў.
В. Як ён шыпеў?
Дз. ш-ш-ш.
В. Давайце ператворымся ў гусакоў. Калі ласка, Давід.
Давід Ш-ш-ш.
В. Калі ласка, Кірыл.
Кірыл Ш-ш-ш.
В. А хто ў казцы быў Балбатуном?
Дз. Індыка.
В. А чаму яго так называлі?
Дз. Бо ён любіў балбатаць.
В. А як ён балбатаў?
Дз. Бал-бал-бал.
В. Ператворымся ў індыка Балбатуна. Калі ласка, Федзя.
Федзя Бал-бал-бал.
В. А як гаварылі пішчаткі-кураняткі?
Дз. Пі-пі-пі.
В. Скажыце, дзеці, а дзе жылі ўсе гэтыя птушкі: гусак, індык і курачка?
Дз. На птушынным двары.
В. А як мы называем гэтых птушак?
Дз. Хатнія птушкі.
В. А чаму яны хатнія?
Дз. Бо за імі даглядае чалавек.
В. Так, усё правільна. А цяпер, калі ласка, сядайце на стульчыкі. Зараз да нас завітаюць героі казкі і раскажуць пра сябе.
Элемент тэатралізацыі “Да нас завіталі героі казкі”
Па чарзе выходзець пераапранутыя дзеці ў какошніках герояў казкі.
Курачка Сакатушка: Я курачка Сакатушка. Ко-ко-ко! Я працавітая птушка. Ко-ко-ко! Я вельмі люблю працаваць і сваіх куранятак даглядаць. Аднойчы я знайшла пшанічны каласок і вырашыла напячы булак. Але ніхто мне не дапамог (сумуе). Сама я яго змалаціла, сама з зярнятак мукі намалола, сама з мукі пшанічных булачак напякла.
Гусак Шыпун: Я гусак Шыпун. Мяне так назвалі, таму што я люблю шыпець. Вось так: ш-ш-ш. Я вельмі важны гусак. У мяне самы прыгожы нос, прыгожы белы пух. Мой самы любімы занятак спрачацца з індыком у тым, хто з нас важнейшы і разумнейшы. А працаваць, не, я не люблю. Гэты занятак не для мяне.
Індык Балбатун: Я індык Балбатун. Так мяне завуць, бо я люблю балбатаць. Я таксама вельмі важная птушка. Я самы разумнейшы і важнейшы. Працаваць я хоць і ўмею, але не люблю. Я лепш паспрачаюся з гусаком у тым, хто з нас важнейшы і разумнейшы.
Дыдактычная гульня “Адзін-шмат”
В. Якія малайцы, нашыя казачныя героі. Давайце ім падзякуем за цікавыя аповяды. А зараз мы з вамі апынемся на птушынным двары. Давайце паслухаем з вамі, як гамоняць птушкі на птушынным двары.
Аўдыёзапіс “Гукі птушыннага двара”
В. Скажыце колькі галасоў птушак мы пачулі?
Дз. Шмат.
В. А якія гэта былі галасы?
Дз. Гусака, курачкі, пеўніка, індыка.
Праца з малюнкамі “Адзін-шмат”, “У каго хто”
В. А зараз давайце раскажам як жа ж называюцца дзіцяняты нашых герояў і астатніх жыхароў птушыннага двара.
У курачкі – (кураняты)
У гуся – (гусяняты)
У індыка – (індычаняты)
У качкі – (качаняты)
А як мы скажам, калі
Адна курыца – шмат (куранят)
Адзна гуска – шмат (гусянят)
Адна індычка – шмат (індычанят)
Адна качка – шмат (качанят)
Фізкультхвілінка
В. А зараз мы з вамі пагуляем. (выхавальнік надзявае какошнік пеўніка) Я буду пеўнікам, а вы будзеце маімі курачкамі.
Па надворку певень ходзіць,
За сабою куры водзіць
I крычыць: — Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою,
Сыплюць куры чарадою —
Як адна бягуць туды.
А калі хто кур пужае, (ліса крадзецца да нас)
Певень грозна загукае:
— Хто такі там? Хто такі?
Дыдактычная гульня “Збяры цэлае”
В. А зараз я вам прапаную прысесці за сталы і скласці з частак малюнкі, а потым расказаць што ў вас атрымалася.
Дзеці збіраюць малюнкі. Індывідуальная дапамога
В.Давайце зараз паглядзім, што ў вас атрымалася.
Размова па казцы
В. Дзеці, пра каго расказваецца ў казцы? (адказы дзяцей) Хто з казачных герояў вам спадабаўся? (адказы дзяцей) Як адносіліся гусак і індык да працы? (адказы дзяцей) За што курачцы слава? (адказы дзяцей) Давайце раскажам пра гэта разам:
Хто пшанічны каласок знайшоў?
Хто змалаціў каласок?
Хто зярняткі ў млын насіў?
А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?
Вось за гэта курачцы і слава!




