«Зима 2025»

Закон Ома для участка цепи

Конспект и презентация к уроку "Закон Ома для участка цепи" с использованием интерактивной доски. Необходим выход в Интернет

Олимпиады: Физика 7 - 11 классы

Содержимое разработки

Тэма : Закон Ома для участка ланцуга

Клас: 8

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.

Навучальная мэта: па заканчэнні ўрока вучні будуць

  • ведаць славесную фармуліроўку і формулу закона Ома;

  • разумець паняцце “кароткае замыканне”;

  • чытаць вольт-амперную характарыстыку.

Вучэбная задача настаўніка: эксперыментальна паказаць вучням залежнасць сілы току ад напружання і супраціўлення на участку ланцуга.

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць фарміраванню станоўчых адносін да фізікі як да эксперыментальнай навукі;

  • садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, умення рабіць вывады, устанаўліваць сувязь вывучаемага матэрыяла з жыццём;

  • садзйнічаць развіццю цікаўнасці, ініцыятыўнасці, умення слухаць і паважаць думку іншых;

  • выхоўваць уменне працаваць у зададзеным рэжыме, працаваць калектыўна і ў групе.

Метады навучання:

  • славесныя: тлумачэнне настаўніка з апорай на веды, франтальная гутарка;

  • наглядныя: работа з інтэрактыўнай дошкай;

  • практычныя: работа з лабараторным абсталяваннем.

Формы работы з навучэнцамі:

  • калектыўная;

  • групавая;

  • індывідуальная.

Абсталяванне: камп’ютар, праектар, інтэрактыўная дошка, 4 наборы лабараторнага абсталявання ( амперметр, вальтметр, ключ, рэзістары рознага супраціўлення, крыніцы току рознага напружання, злучальныя правады), карткі з заданнямі.

Тэхнічныя ўмовы: наяўнасць выхаду ў інтэрнет.

0-ы этап: арганізацыйны (3 мін )

Плануемы рэзультат: зацікавіць вучняў на работу; стварыць псіхалагічны настрой на супрацоўніцтва.

Педагагічная задача: забяспечыць умовы для матывацыі вучняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Паведамляе тэму ўрока, зачытвае эпіграф, стварае псіхалагічны настрой, прапануе ўстанавіць правілы зносін (слайд 3)

Слухаюць, прапануюць правілы



1-ы этап: арыенціровачна-матывацыйны ( 10 мін)

Чакаемы рэзультат: актуалізацыя ведаў, актывізацыя мысліцельнай і моўнай дзейнасці.

Педагагічная задача:

- арганізаваць мэтавызначэнне;

- арганізаваць выкананне вучнямі заданняў індывідуальна;

- арганізаваць самакантроль.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Прапануе заданні на інтэрактыўнай дошцы:

-знайсці адпаведнасць паміж умоўнымі абазначэннямі і элементамі электрычнага ланцуга;

-знайсці адпаведнасць паміж фізічнымі велічынямі і адзінкамі вымярэння; 2.Прапануе адказы

3.Стварае праблемную сітуацыю і прапануе вучням сфармуляваць асабістыя навучальныя і развіваючыя мэты.

1.Выконваюць прапанаваныя заданні.

2.Выконваюць самаправерку. 3.Прапаноўваюць мэты.



Каментарый да этапа: спачатку заданні выконваюцца індывідуальна на картках, затым адзін вучань выконвае на інтэрактыўнай дошцы, астатнія правяраюць.

2-і этап: аперацыйна – пазнавальны (15 мін)

Чакаемы рэзультат: абагульненне інфармацыі, атрыманне новых ведаў, пашырэнне навуковага кругагляду, развіццё цікавасці да прадмета.

Педагагічная задача:

- садзейнічаць азнаямленню, успрыманню і пярвічнаму запамінанню ведаў;

- арганізаваць работу ў групах.




Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1.Прапануе арганізаваць групы, выбраць кіраўніка групы, выканаць практычную работу па картцы-заданню, зрабіць вывад.

2. Арганізуе выступленне прадстаўнікоў кожнай групы


1.Выконваюць практычную работу, запісваюць паказанні прыбораў і фармулююць вывад

2. Па чарзе прадстаўнік кожнай групы прадстаўляе свій вывад.



Каментарый да этапа: этап носіць абагульняючы характар, прапануемы матэрыял паглыбляе веды вучняў па тэме ўрока.

3-і этап: фізкультмінутка (2 мін)

Мэта: не дапусціць інфармацыйнай і зрокавай перагрузкі; зняць статычнае напружанне мышцаў і скелету;

Педагагічная задача: арганізаваць выкананне вучнямі фізічных практыкаванняў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Выклікае вучня для правядзення фізкультмінуткі

Выконваюць прапанаваныя заданні.




4-ы этап: кантрольна- карэкцыйны (10 мін)

Мэта: стварэнне ўмоў для прымянення ведаў у нестандартнай сітуацыі, развіцце творчых здольнасцей, цікавасці да прадмета.

Педагагічная задача: арганізаваць індывідуальную работу.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Настаўнік дэманстрыруе і коратка каменціруе здымкі малекул розных рэчываў.(слайды 9-18)

2.Праводзіць навучальна-праверачны тэст (дадатак 4), прапануе ўзаемаправерку (слайды 19,20)

1. Вучні разглядаюць здымкі, пры неабходнасці задаюць пытанні або выказваюць свае меркаванні

2. Выконваюць тэст, абменьваюцца карткамі і выконваюць узаемаправерку, выстаўляюць адзнаку згодна табліцы.



Каментарый да этапа:калі пры выкананні тэста вучні не карыстаюцца падручнікам, яны рысуюць зорачку на сваёй картцы.

5-ы этап: рэфлексійны ( 5мін)

Прагназуемы вынік: вучань здольны ацаніць сваю дзейнасць на занятках.

Педагагічная задача: стварыць умовы для ацэнкі вучнямі сваей дзейнасці, для планавання або карэкцыі сваіх ведаў.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Задае вучням пытанні

Пытанні для рэфлексіі

1. Які у вас настрой?

2. Ці было вам цікава?

3. Як вы ацэньваеце сваю работу?

4. Ці зацікавіла вас атрыманая інфармацыя?

5. Што падабалася больш за ўсё?

6. Як вы сябе зараз адчуваеце?

7. Ці дасягнулі вы пастаўленых мэт?

Прапануе дамашняе заданне.

Выстаўляе адзнакі (па жаданню вучняў).

Вучні адказваюць.

Запісваюць д.з §1, пытанні 1-6.















Содержимое разработки

Адзіны шлях да пазнання – гэта дзейнасць  Бернард Шоу

Адзіны шлях да пазнання – гэта дзейнасць

Бернард Шоу

Правілы работы на ўроку

Правілы работы на ўроку

  • Уважліва слухаем
  • Паважаем думку кожнага
  • Аргуменціруем свой адказ
  • Нікога не крытыкуем
Успомнім, паўторым, пагуляем

Успомнім, паўторым, пагуляем

  • Гульня «Электрычны ланцуг»
  • Гульня «Велічыні электрычнасці»
Закон Ома для участка ланцуга

Закон Ома для участка ланцуга

  • Ведаць славесную фармуліроўку і формулу закона Ома;
  • Умець праводзіць эксперымент;
  • Разумець паняцце «кароткае замыканне»;
  • Чытаць вольт-амперную характарыстыку.
Закон Ома Сіла току ў правадніку (на участку ланцуга) прама прапарцыянальна прыкладзенаму напружанню і адваротна прапарцыянальна супраціўленню правадніка (участка ланцуга):   I =

Закон Ома

  • Сіла току ў правадніку (на участку ланцуга) прама прапарцыянальна прыкладзенаму напружанню і адваротна прапарцыянальна супраціўленню правадніка (участка ланцуга):
  •  

I =

Вольт-амперная характарыстыка

Вольт-амперная характарыстыка

Кароткае замыканне A

Кароткае замыканне

A

Праверым свае веды

Праверым свае веды

  • Гульня «Скачкі»
Дамашняе заданне Абавязкова Па жаданню § 24, Падрыхтаваць паведамленне пра Г.С.Ома пытанні 1 - 6

Дамашняе заданне

Абавязкова

Па жаданню

  • § 24,
  • Падрыхтаваць паведамленне пра Г.С.Ома

пытанні 1 - 6

Дзякуй за цудоўны ўрок, дзеці!

Дзякуй за цудоўны ўрок, дзеці!

Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее