«Зима 2025»

Могилев 750 лет

Просто сочинение. Прям за душу берет. Хватит деградировать. Можно только почитать. Руками не трогать.

Олимпиады: Русская литература 5 - 11 классы

Содержимое разработки

Добры дзень, 25-гадовая я ... 
Напэўна ты цяпер ужо скончыла унивесiтэт і працуеш у Парку высокіх тэхналогій або ж у якім-небудзь іншым такім жа добрым месцы. Мне сапраўды цікава, што адбылося ў тваім жыцці за гэтыя 8 гадоў. Спадзяюся, што ўсё пайшло так, як я і хацела. Столькі б хацелася ў цябе даведацца ... Шкада, што не змагу гэтага зрабіць ... Сумна, але ды добра ... 
Не думаю, што я пераехала ў іншую краіну, але затое хутчэй за ўсё жыву ў Мінску. 
Сталіца. Вялікі горад з процьмай магчымасцяў і ... Жыццё кіпіць і б'е ключом. Але не забылася я пра Магілёў? 
Хоць як жа магла ... Бо гэты горад - мой дом. 
А ці не апісаць яго для будучай мяне? 
Магілёў - горад на сходе Беларусі, адміністрацыйны центр Могилёвской вобласці і Магілёўскага раёна. 
Магілёў - чацвёрты па колькасці жыхароў горад Беларусі. Насельніцтва складае 371 318 чалавек (на 1 красавіка 2014). Размешчаны на маляўнічых берагах Дняпра, у 645 км ад яго вытока. Разгалінаваная сетка чыгуначных і шашэйных дарог, што разыходзяцца ад горада ва ўсіх напрамках, звязвае яго з найбуйнейшымі прамысловымі і культурнымі цэнтрамі Беларусі, Расіі і Украіны. 
200 км аддзяляе Магілёў ад сталіцы Беларусі - Мінска, да Масквы па прамой - 520 км, да Санкт-Пецярбурга - каля 700, да Кіева - 380 км. 
Аднак для мяне, гэта ўсяго толькі лічбы, якія нічога не кажуць пра самую сутнасць гэтага цудоўнага горада. Бо ў свой час, я ведала кожны куток гэтага горада, кожны закутак. Ведала тое, чаго б не распавёў ні адзін экскурсавод. Гэты горад выдатны і ўсе славутасці горада робяць яго больш выразным і гарманiчным. На момант напісання гэтага ліста, нашаму гораду споўнілася 750 гадоу###. Ён яшчэ малады, але перажыў Магілёў дастаткова, каб лічыць яго горадам-героем .. Вядома ж я не магла забыцца за 8 гадоў і пра подзвіг нашага горада ў Вялікай Айчыннай вайне. 
Магілёў абаранялі 172-я стралковая дывізія 61-га стралковага корпуса 13-й арміі. 3-9 ліпеня нашы воіны вялі баі на далёкіх і блізкіх подступах да горада. 9-16 ліпеня баі ішлі ў предполье, на асноўнай паласе абароны перад Магілёвам. Асабліва цяжкія баі разгарнуліся на Буйніцкім полі. 
Нягледзячы на мужнае супраціўленне абаронцаў Магілёва, праўзыходным сілам ворага атрымалася цалкам акружыць горад. Але пагадзіся, што 23 дня - гэта даволі вялікая лічба. Колькі ворагаў было забіта за гэтыя 23 дні ... Колькі нашых было перабіта дзеля выратавання іншых за гэтыя 23 дні ... 
Што, яшчэ не захацела вярнуцца і наведаць маленькую радзіму? 
Ты ўяві, колькі ўспамінаў наляціць, калі ты будзеш праходзіць па знаёмых табе вуліцах і дварах ... Дзеля такога варта ўзяць адгул, бо нішто не вечна ...

Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее