«Зима 2025»

Литературное чтение

Урок чтения во 2 классе

Тэма: З.Бядуля “Гаспадарка”

Тып урока: традыцыйны (камбінаваны)

Олимпиады: Литературное чтение 1 - 4 классы

Содержимое разработки

Тэма: З.Бядуля “Гаспадарка”

Тып урока: традыцыйны (камбінаваны)

Мэта: пазнаёміць вучняў з задачамі новага раздзела: чаму навучацца, якія ўменні будуць набываць

Задачы:

-  пашыраць веды вучняў аб значэнні працы, аб народных рамёствах;

-  фарміраваць чытацкія ўменні: вызначаць дзейных асоб у вершы, рысы іх характару на аснове ўчынкаў, выказваць свае адносіны да герояў верша, вызначаць тэму і асноўную думку твора;

-  выхоўваць працавітасць, добрасумленныя адносіны да выканання абавязкаў;

- выклікаць цікавасць да гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Абсталяванне: малюнкі жывёл (дадатак 1), прадметы са школьнага музея: збанок, тканыя паясы, драўляныя вырабы, вышыўка, вырабы з саломкі(дадатак 2)

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

-Усіх званок паклікаў у клас

Урок чытання будзе ў нас. 

2. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў.

А) Маўленчая размінка

Развучваем чыстагаворку: ду-ду-ду – я на працу іду, лю-лю-лю – я працаваць люблю, іх-іх-іх – я працую для нас усіх.

-Аб чым склалі чыстагаворку? Як вы думаеце – чаму? Каго можна назваць працавітым чалавекам? (Хто многа працуе)

3.  Падрыхтоўка дзяцей да ўспрымання новага тэксту

А) Уступная гутарка

- Дзеці, сёння на ўроку мы будзем чытаць цікавы казачны твор. Называецца ён “Гаспадарка.”

- Скажыце калі ласка, хто з вас ведае, што абазначае гэта слова. Гэта слова мае рознае значэнне:

  • гэта і жывёла, якую трымаюць дома

  • і хатнія справы: уборка, прыгатаванне ежы

Б) Гульня

- Каб даведацца пра каго будзе ісці гаворка, якія героі да нас прыйдуць у госці, я прапаную вам пагуляць у гульню “Хованкі”.

Умова гульні: па апісанні або па загадцы, вам патрэбна назваць жывёлу

1. Сапраўдны сябар чалавека, вартаўнік дома - гэта…

2. Барадаты, рагаты і патрэбны ў хатняй справе….

3. Гэты лясны жыхар спіць да вясны, яму не страшны ніякі мароз, вельмі любіць мёд……

4. Хітрая, рыжая плутоўка…

5. Мяккія лапкі, на лапках царапкі…

6. Маленькі Пік у норцы знік…

7. Лясны лекар…

8. Сядзіць у куточку і тчэ сарочку.

 (настаўнік дапамагае, патрэбныя малюнкі  вывешвае  на дошцы)

4. Першаснае чытанне тэксту(настаўнік чытае твор)

- Ці спадабаўся вам верш?

- На што ён падобны?

- Што незвычайнага і казачнага вы ў ім заўважылі?

(героі-звяры выконваюць справы такія як чалавек)

А) Слоўнікавая работа

- Якія словы з верша вам незразумелыя?

Давайце паспрабуем растлумачыць іх сэнс пры дапамозе слоўніка (дзеці чытаюць тлумачэнне сэнса слоў, разглядаюць малюнкі, настаўнік каменціруе і ўдакладняе адказы)

Фізкультхвілінка

Мішка стаў і пацягнуўся – неба лапамі крануўся. 

Нахіліўся да зямлі – паглядзець звяры прыйшлі. 

Павярнуўся ўлева-ўправа – сонца промнямі зайграла. 

Раз – улева! Два – управа!

Вось забава дык забава! 

Прысяданні робіць Мішка – падпявае яму мышка. 

Прысядае раз і два –толькі скача галава.  

5. Другаснае чытанне тэксту

Самастойнае чытанне верша вучнямі (жужжанне)

6. Аналіз зместу тэксту

А) Пытанні настаўніка ў спалучэнні з выбарачным чытаннем

- Што робіць мядзведзь?

- Чым займаецца лісічка?

- Зачытайце, што робіць сабачка?

- Звярніце ўвагу на малюнак і зачытайце словы, якія адпавядаюць малюнку.

- Якую работу выконвае казёл?

- Дзеці, а ці ўсе героі заняты гаспадаркай? А можа хто адпачывае?

- Што робіць мышанятка?

7. Аналіз эмацыянальна-вобразнага зместу тэкста

А) Самастойная праца (работа ў групах)

“Дапоўні сказы”

Гузікі прышываюць…                      венікам.

Падлогу мятуць…                              іголкай.

Цвікі забіваюць…                              лыжкай.

Кашу ядуць…                                    малатком

Б) Праверка самастойнай работы

Фізкультхвілінка для вачэй

Трошкі мы стаміліся –

Але не зусім...

Вочкі ў нас закрыліся.

Дапаможам ім?!

Будзе ў нас зарадка

Зараз для вачэй.

Каб была разрадка,

Зробім ТАК хутчэй.

Вочы паднімаем,

Але не глядзім.

Потым – апускаем.

Так карысна ім.

У бакі паводзім,

Ўверх і ўніз яшчэ.

Разы тры так зробім –

І вачам лягчэй.

8. Абагульненне прачытанага

А) Вызначэнне галоўнай думкі твора (кожны ў гурце мае свае абавязкі)

- Ці дапамагаеце вы дома сваім бацькам?

 (адказы вучняў)

9. Выразнае чытанне твора

Праца над выразным чытаннем верша

10. Творчая работа

- Якія з пералічаных у вершы “Гаспадарка” заняткаў можна аднесці да народных рамёстваў беларусаў?

(Настаўнік паказвае прадметы, якія адносяцца да народных рамёстваў: ткацтва, ганчарства, кавальства, дрэваапрацоўка, саломапляценне, вышыўка. Вучням прапануецца назваць віды рамёстваў і іх пэўныя прыкметы)

Дадатковая інфармацыя:

Рамяство – гэта прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-небудзь тавараў ручным спосабам. А якія беларускія рамёствы вы ведаеце? Дзеці пералічваюць рамёствы.

-А цяпер давайце абагулім, якія віды рамёстваў існуюць у Беларусі:

Ганчарства – выраб глінянай пасуды;

Ткацтва – выраб тканіны на спецыяльным станку;

Саломапляценне – стварэнне вырабаў з саломы;

Дрэвапрацоўка – выпрацоўка вырабаў з дрэва;

Вышыўка – стварэнне прыгожых узораў на тканіне.

11. Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія.

- З якімі народнымі рамёствамі беларусаў вы пазнаёміліся? Якія з іх узгаданы ў вершы Змітрака Бядулі “Гаспадарка”?

12. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Гаспадарка” З. Бядулі.

Дадатковае заданне: праілюстраваць верш, падпісаць радкамі з верша.























Дадатак 1







Дадатак 2





Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее