«Зима 2025»

Віктарына "Мой рай"

Пазакласнае мерапрыемства ў 5 класе. Праводзіцца ў форме віктарыны.

Олимпиады: Викторина "Родная речь моя, я так горжусь тобой" 1 - 11 классы

Содержимое разработки

Урок-віктарына “Наш край” у V класе

Мэты: паглыбіць і замацаваць веды школьнікаў пра наш край; выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу да продкаў, пачуццё гонару за Бацькаўшчыну.

Афармленне: класнае памяшканне ўпрыгожваецца беларускімі ручнікамі. На дошцы вісяць выявы бусла і зубра, фізічная карта Рэспублікі Беларусь.

Ход урока

Клас дзеліцца на тры каманды. Кожная каманда загадзя рыхтуе верш-прывітанне, каб прадставіць сваю каманду.

Настаўнік вітае ўдзельнікаў гульні і гасцей. .

Настаўнік Як называецца краіна, у якой мы жывём? Сёння мы з вамі здзейснім падарожжа па нашай краіне. Але гэта падарожжа будзе не зусім звычайнае. На імправізаваным цягніку пад назвай Веды мы з вамі будзем праязджаць станцыю Гісторыі, Геаграфіі, Літаратуры, зробім прыпынак на станцыі Загадак, спынімся і на Вершаванай станцыі.

Вучні чытаюць верш М. Пазнякова “Беларусь”.

1-ы вучань.

Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён.

2-і вучань.

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна.

3-і вучань.

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір.

Полацк – наш старэйшы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.

4-ы вучань.

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар “Беларус”.

Тут ствараюцца БелАЗы –

Трохсоттонны весці груз.

5-ы вучань.

Тут сыны ляцяць у космас,

Песні матчыны пяюць.

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.



Прадстаўленне каманд

Вучні з каманды “Бусляняты”.

Ён жыхар палескіх сёл,

У Афрыцы ж – ён наш пасол.

Там ён кожны год зімуе.

У гняздзе яшчэ з вясны

Стала цеснавата,

Выраслі яго сыны –

Хлопцы-бусляняты.

Хутка ім ужо ляцець

Зімаваць за мора.

А ў красавіку ізноў

Вернуцца ўсе дамоў.


Каманда “Зубраняты”.

Вось і надышла пара

Завітаць і да зубра,

Запытацца, ці здароў

Самы грозны цар звяроў.

Ён стаіць сярод дарогі,

Апусціўшы долу рогі,

І пільнуе ў пушчы спрат

Для маленькіх зубранят.

Даглядае іх зубрыца,

Белавежская царыца.

Зубраня зубрыла зруб.

Хвалявалася зубрыца:

  • Зубрык, можна зазубрыцца!

З лесу чуўся

Рык зубрыны:

  • Мы зубры,

А не зубрылы!


Каманда “Васількі”

Стаіць,

Выглядаючы з жыта,

Як зорачка-знічка

Здалёк,

Што ўпала

Іскрынкай

З блакіту,

Палеткаў краса —

Васілёк.

Калі расцвітае

Цуд гэты,

На полі

Яшчэ гарачэй,

Буяе,

Квітнеецца лета

I фарбы прыроды —

Ярчэй.

Стаіць,

Паглядае з пагорка,

Як зорка

Аднекуль здалёк,

Часцінка

Любімай старонкі,

Часцінка зямлі —

Васілёк.


Наша падарожжа пачынаецца.


І. Станцыя Геаграфічная

  1. Назавіце самае вялікае возера ў Беларусі, пакажыце яго на карце. (Нарач)

  2. Колькі кілаграмаў макулатуры трэба сабраць, каб захаваць адно дрэва? (200 кілаграмаў)

  3. Дзе знаходзіцца і якую назву мае найстарэйшы ў Беларусі запаведнік?

  4. Назавіце сталіцу нашай краіны. Пакажыце яе на карце.

  5. Назавіце і пакажыце на карце старажытныя беларускія гарады.

  6. Назавіце абласныя цэнтры Беларусі. (Гомель, Гродна, Брэст, Віцебск, Магілёў, Мінск )

  7. Назавіце галоўныя рэкі Беларусі. (Нёман, Заходняя Дзвіна, Днепр, Прыпяць).

  8. Колькі абласцей у краіне? (Адной камандзе трэба паказаць Магілёўскую, Брэсцкую, Гродзенскую вобласці, другой – Гомельскую, Віцебскую, Мінскую.)

  9. З якімі краінамі мяжуе Беларусь?

  10. Якая рыба нагадвае змяю? (Вугор)

  11. На якой рацэ стаіць горад Магілёў?

  12. Як называецца кніга, ў якой сабраны назвы відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікненя.


Настаўнік падводзіць вынікі










ІІ. Станцыя Гістарычная


  1. Хто з кіеўскіх княгінь меў тры імя? (Княгіня Рагнеда, Гарыслава, Анастасія)

  2. Назавіце вядомыя старажытныя беларускія замкі. Каманды адказваюць па чарзе. (Гальшанскі, Крэўскі, Лідскі, Мірскі, Навагрудскі, Нясвіжскі)

  3. Якую назву меў вядомы лялечны тэатр? (Батлейка)

  4. Чаму Полацк лічуць “бацькам гарадоў беларускіх”?

  5. Мянушка Полацкага князя Усяслава (Чарадзей)

  6. Год заснавання горада Магілёва (1267)


Настаўнік падводзіць вынікі



ІІІ. Станцыя Літаратурная


  1. Як называюцца старажытныя пісьмовыя крыніцы. (Летапісы)

  2. Назавіце сапраўднае імя Якуда Коласа

  3. Як завуць першадрукара Беларусі? (Францыск Скарына)

  4. Імя першай асветніцы Беларусі (Е. Полацкая)

  5. (абразок)

  6. Назавіце паэтаў – вялікіх песняроў зямлі беларускай. Каманды адказваюць па чарзе (Янка Купала, Якуб Колас)

  7. Народныя паданні пра паходжанне свету, жыцця прыроды і чалавека. (Міфы)

  8. А сам дарэктар, з вузел ростам,

У сваім уборы бедным, простым,

У зрэбных портках і кашулі,

Стаяў, як бы яго прыгнулі. (Яська Базылёў)

  1. Славянскі бог грому і маланак (Пярун).

  2. Назавіце жанры вуснай народнай творчасці для дзяцей (Калыханкі, казкі, лічылкі, загадкі)

  3. Назавіце сапраўднае імя Янкі Купалы

  4. Аўтарская заўвага ў тэксцэ п’есы, у якой даецца тлумачэнне пра героя, памяшканне, абставіны дзеяння (рэмарка)


Настаўнік падводзіць вынікі




IV. Станцыя Загадак

  1. У гародзе ля дарожцы

Стаіць сонейка на ножцы,

Жоўтыя праменьчыкі палаюць,

Але не апякаюць. (Сланечнік)


  1. Ён над вуліцай сядзіць,

Ён на вуліцу глядзіць.

Як зялёным заміргае -

Пераходзіць дазваляе,

Жоўты - знак перасцярогі,

Уцякай хутчэй з дарогі.

А чырвоны загарыцца -

Трэба тут жа прыпыніцца.


  1. У крамянай цёмнай шапцы,

У лясочку, на палянцы

З-пад зямлі за ноч узьнік

Тоўсты дзядзька ... баравік.


  1. Угару задраўшы нос,

Ён сапе, як паравоз.

Да яго не падступіцца,

Бо шыпіць, хоць і маўчальнік.

А папросііш - дасць напіцца.

Хто ж усё-ткі гэта?

(Чайнік)

  1. З грывай, а не конь,

З рагамі, а не бык.

З барадой, а не казёл.

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр.)

  1. У ваду нырае смела,

Хатку ён вядзе ўмела,

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)


V. Бліц-турнір

Камандам за адну хвіліну трэба адказаць на большую колькасць пытанняў.

  1. Якое галоўнае прыроднае багацце нашай краіны? (Лес)

  2. Чаму Беларусь называюць сінявокай? (Шмат азёраў)

  3. Размова дзвюх або некалькіх асоб (дыялог)

  4. Любімая ежа бусла. (Жаба)

  5. Хітры, як… (Ліса)

  6. Сапраўднае імя пісьменніка Алеся Гаруна (Аляксандр Прушынскі)

  7. Хто носіць навіны на хвасце? (Сарока)

  8. Як звалі дзядзьку Якуба Коласа, пра якога ён пісаў у паэме “Новая зямля”? (Антось)

  9. Дрэва, якое прыходзіць у госці на Новы год? (Елка)

  10. Як называюцца гукі, якія ўтвараюцца толькі з шуму без удзелу голасу? (глухія)

  11. Сімвалам чаго прызнаны голуб? (Міру)

  12. У чалавека рукі і ногі, у звяроў - … (лапы)

  13. Як называецца прыбор для арыентавання на мясцовасці? (компас)

  14. Як называецца трэці месяц восені? (Лістапад)

  15. Як называюцца галоўныя члены сказа? (дзейнік, выказнік)

  16. Якое дрэва самае распаўсюджанае ў Беларусі? (Сасна)

  17. Якое дрэва самае даўгавечнае ў беларускіх лясах? (Дуб)

  18. Працавіты як… (Мурашка)

  19. Каго называюць “цар Белавежскай пушчы”? (Зубра)

  20. Як называецца чалавек, які ахоўвае лес? (Ляснік)

  21. Колькі Галосных літар у беларускай мове? (6)


Падводзяцца вынікі (шляхам падліку лісточкаў-балаў).

Пакуль журы падлічвае балы, настаўнік прапануе дзецям прыняць удзел у гульні “Сарві яблык”. Пад музыку яны танцуюць вакол імправізаванай яблыні, на якой вісіць на адзін яблык менш, чым дзяцей. Калі сціхае музыка, трэба хуценька сарваць яблык. Хто не паспее – выходзіць з гульні. Пасля гэтага ўбіраецца адзін яблык, астатнія вешаюць на яблыню, і зноў гучыць музыка. У гульні перамагае той, хто сарве апошні яблык.

Падводзяцца вынікі віктарыны, вызначаецца каманда-пераможца.

Настаунік чытае верш В ВЯРБЫ


Мой край


Ад ветру гнуцца вербалозы,

Бяжыць дарога напрасткі.

Мой край - бялюткія бярозы

Абапал сіняе ракі.

Мой край - лугі і пералескі,

Крыніцы звон і шум лясны,

Мой край - блакітныя пралескі

На сцежках ранняе вясны.

Высока ў небе вырай кружыць,

Ляціць за сіні небакрай.

Не забывай ніколі, дружа,

Сваю зямлю, свой родны край.


Получите свидетельство о публикации сразу после загрузки работы



Получите бесплатно свидетельство о публикации сразу после добавления разработки


Серия олимпиад «Зима 2025»



Комплекты учителю



Качественные видеоуроки, тесты и практикумы для вашей удобной работы

Подробнее

Вебинары для учителей



Бесплатное участие и возможность получить свидетельство об участии в вебинаре.


Подробнее